Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэднія вынікі выбараў у Абхазіі супярэчлівыя


СУХУМІ. Учора у Абхазіі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Паводле папярэдніх дадзеных, цяперашні прэм’ер-міністар Рауль Хаджымба мае 52 % галасоў. Яго галоўны супернік, былы прэм’ер, цяперашні кіраўнік дзяржаўнай кампаніі “Чорнаморэнэрга” Сяргей Багапш – мае 33%. Аднак неўзабаве пасьля абвешчаньня, камісія адмовіла гэтыя дадзеныя. Раней Сяргей Багапш заявіў, што мае 57% галасоў. Усяго у выбарах бралі удзел пяцёра кандыдатаў, усе выступаюць за незалежнасьць Абхазіі ад Грузіі. Грузія не прызнае легітымнасьць выбараў у Абхазіі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паабяцаў вярнуць кантроль над Абхазіяй.
XS
SM
MD
LG