Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні журналісты правялі пікет у абарону свабоды слова


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні адбыўся несанкцыянаваны пікет з нагоды суду над галоўнай рэдактаркай газэты “Биржа Информации” Алены Раўбецкай. На мінулым тыдні яе пакаралі штрафам за крытычную публікацыю пра рэфэрэндум, гэта 70 базавых велічыняў. Суд палічыў, што журналістка ў сваёй публікацыі зьняважыла гонар і годнасьць прэзыдэнта Лукашэнкі.

Апоўдні на пешаходнай вуліцы Савецкай сабраліся каля дваццаць журналістаў, некалькі зь іх трымалі аркушыкі з асобнымі словамі, якія складалі фразу: “У Горадні судзяць журналістаў”. Заяву на пікет супраць перасьледу незалежнай прэсы падаваў кіраўнік гарадзкой філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Мажэйка. Аднак улады не далі дазволу. Да пікетоўшчыкаў неўзабаве падышлі міліцыянты:

(Міліцыянт: ) “Спадарства, прапаную вам афіцыйна: разыходзьцеся. Гэта зьяўляецца пікетаваньнем, яно несанкцыянаванае. Вы заяву ў гарвыканкам падавалі — на пікет у парку Жылібэра? Вам адмовілі? Зрабіце ласку”.

Скончыўшы пікетаваньне, журналісты прайшлі з сваімі міні-плякатамі па вуліцы Савецкай. Пасьля гэтага Павал Мажэйка сказаў:

(Мажэйка: ) “Суд над Аленай Раўбецкай, па выніках якога яна мусіць заплаціць 1 мільён 300 тысяч рублёў за нібыта зьнявагу прэзыдэнта, папросту стаўся прычынай, па якой мы вышлі на пікет пратэсту. Улада спрабуе зьнішчаць і зьнішчае альтэрнатыўнае вольнае слова ў Беларусі. І таму вымушае нас, журналістаў, змагацца магчымымі для нас сродкамі”.
XS
SM
MD
LG