Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковыя апэрацыі і бомбавыя напады у Іраку


БАГДАД. У сталіцы Іраку у выніку выбуху бомбы у аўтамабілі загінулі як найменей 8 іракцаў і дзесяткі параненыя. Бомба выбухнула у аўтамабілі, які ехаў з вялікай хуткасьцю, каля аднога з уваходаў у г.зв. “зялёную зону”, дзе месьцяцца амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі. У выніку іншага выбуху на адной з багдадскіх вуліцаў з вялікім рухам – Саадун – загінулі як найменей двое чалавек. У горадзе Масул у выніку выбуху бомбы з аўтамабілю каля пачатковай школы загінулі як найменей двое чалавек. У горадзе Фалуджа амэрыканская авіяцыя працягвае скіраваныя удары на пазыцыі паўстанцаў – некалькі ваяўнікоў забітыя. Сілы кааліцыі працягваюць вайсковую апэрацыю у горадзе Самара – дзьве траціны гораду ужо пад кантролем войскаў кааліцыі. Ад пачатку баёў у пятніцу тут загінулі як найменей 125 ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG