Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт прэзыдэнта Эстоніі у Літву


ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль сёньня прыбыў у Літву з афіцыйным візытам. На сустрэчы прэзыдэнтаў Эстоніі і Літвы будуць абмяркоўвацца пытаньні двухбаковых дачыненьняў, рэгіянальнае супрацоўніцтва, дачыненьні з усходнімі суседзямі, супрацоўніцтва у Эўразьвязе. Прэзыдэнт Эстоніі таксама наведае вайсковае лётнішча у Зуокняй, дзе дыслякаваныя самалёты НАТО, якія патрулююць паветраную прастору краінаў Балтыі. У часе візыту адбудзецца бізнэс-форум, на якім сустрэнуцца прадпраймальнікі Літвы і Эстоніі.
XS
SM
MD
LG