Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія “зуброўцы” правялі акцыю ў гарадзкім транспарце


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У нядзелю 3 кастрычніка “зубры” правялі ў Магілёве акцыю ў гарадзкім транспарце: тры каманды маладых людзей раздавалі “зуброўскую” газэту пасажырам маршрутных аўтобусаў і тралейбусаў.

Паводле кіраўніцтва Магілёўскай арганізацыі “Зубр”, улады загадалі кандуктарам патрабаваць дазвол на распаўсюд друкаванай прадукцыі ў транспарце, аднак гэтая мера, гавораць маладыя людзі, ня вельмі перашкодзіла правядзеньню акцыі. “Зуброўцы” распавядаюць, што многія магілёўцы выказвалі ім сваю падтрымку.
XS
SM
MD
LG