Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Воршы затрымалі старшыню абласной арганізацыі АГП, кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Генадзя Ананьева


Браніслава Станкевіч, Віцебск Прычынай для затрыманьня, паводле словаў спадара Ананьева, сталася ўласная агітацыйная ўлётка, якую ён трымаў у руцэ.

(Ананьеў: ) “Падыходзіць міліцыянт: “Што гэта ў вас такое?” Кажу: “Улётка”. Ён адразу: “Ня маеце права. Паедзем у аддзел разьбірацца”. Пытаюся: “Ня маю права на што? Трымаць? Або распаўсюджваць?” І толькі прыехалі ў пастарунак, як тэлефануе сябар маёй ініцыятыўнай групы ды кажа, што яго таксама затрымалі за распаўсюд улётак. Прычына такая: нібыта мы ня маем права распаўсюджваць улёткі такога зьместу – там быў радок “Не” – трэцяму тэрміну!”

Прачакаўшы ў пастарунку каля дзьвюх гадзінаў, спадар Ананьеў запатрабаваў, каб міліцыянты альбо складалі пратакол, абгрунтаваўшы там прычыну затрыманьня, альбо адпускалі яго й сябра ініцыятыўнае групы. Міліцыянты пагадзіліся на апошнім, і дазволілі затрыманым пакінуць памяшканьне без усялякіх тлумачэньняў.

Паводле гэтага факту кандыдат у дэпутаты парлямэнту Генадзь Ананьеў будзе пісаць скаргу ў раённую пракуратуру.
XS
SM
MD
LG