Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэрам Бялграду стаў кандыдат ад Дэмакратычнай партыі


БЯЛГРАД. У Сэрбіі скончыўся другі тур мясцовых выбараў. Паводле папярэдніх вынікаў, у большасьці буйных гарадоў зь нязначнай перавагай перамаглі прыхільнікі празаходніх рэформаў. Мэрам Бялграду, які лічыцца трэцім паводле важнасьці палітыкам у краіне пасьля прэзыдэнта і прэм’ера, стаў кандыдат ад дэмакратычнай партыі Непад Багданавіч – за яго прагаласавалі 50% выбаршчыкаў, а за кандыдата радыкальных нацыяналістаў – 48%. Гэта першыя дэмакратычныя выбары мясцовай улады пасьля падзеньня рэжыму Слабадана Мілошавіча ў дзьвюх тысячным годзе.
XS
SM
MD
LG