Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суніцкі духоўны лідэр скрытыкаваў вайсковую апэрацыю ў Самарры


БАГДАД. Адзін з духоўных лідэраў ірацкіх мусульманаў-сунітаў скрытыкаваў апэрацыю ў ірацкім горадзе Самарра, у якой бралі ўдзел тры тысячы амэрыканскіх і дзьве тысячы ірацкіх жаўнераў. Махамэд Башар аль-Фаідзі сказаў: (аль-Фаідзі) “Урад вырашае нашыя праблемы па-амэрыканску. А вы ведаеце, што гэта значыць, вырашаць па-амэрыканску. Тое, што робіцца цяпер у Самарры, а раней здарылася ў Нэджэфе, Фалуджы ды іншых ірацкіх гарадох – гэта дрэнны знак і ірацкі народ не даруе тым, хто адказны за такія рэчы. Іракцы ня будуць паважаць такую палітыку і гэтыя людзі іх не пераканаюць у тым, што маюць рацыю”.
XS
SM
MD
LG