Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кандыдатам у дэпутаты Юрыем Варонежцавым вядзецца назіраньне?


Казімір Яноўскі, Гомель 2 кастрычніка ў Гомелі на вуліцы Палескай міліцыянты ўчынілі ператрус у прыватнай аўтамашыне кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Юрыя Варонежцава.

Спадар Варонежцаў спыніўся ля прыватнага дому, дзе праводзіў інструктаж са сваімі актывістамі наконт правядзеньня перадвыбарчай агітацыі. Двое міліцыянтаў з аўтаматамі запатрабавалі паказаць, што Юрый Варонежцаў загружаў сёньня ў свой легкавік.

Кандыдат у дэпутаты ў сябе дома сапраўды паклаў у легкавік перадвыбарчыя ўлёткі, афіцыйна надрукаваныя ў выдавецтве “Сож” і аплачаныя камісіяй Цэнтральнай выбарчай акругі №35.

Па мабільнай сувязі міліцыянты-аўтаматчыкі выклікалі супрацоўнікаў АБЭЗ. Аднак і тыя не знайшлі нейкіх парушэньняў. У заяве ў абласную пракуратуру Юрый Варонежцаў расцаніў інцыдэнт як прысутнасьць вонкавага назіраньня за ім. Ён запатрабаваў адказаць, на якой падставе вядзецца гэтае назіраньне.
XS
SM
MD
LG