Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адносны спакой у ірацкім горадзе Самарра


БАГДАД. У горадзе Самарра на Поўначы Іраку пасьля жорсткіх баёў амэрыканскага і ірацкага войска супраць паўстанцаў, цяпер адносна спакойна. Войскі кааліцыі ўзялі пад кантроль асноўныя ўрадавыя будынкі ў горадзе. Паводле дадзеных камандаваньня, забітыя больш за сто паўстанцаў, а каля 40 ўзятыя ў палон. Мінулае начы амэрыканская авіяцыя нанесла ўдары па пазыцыях паўстанцаў у горадзе Эль-Фалуджа, а ў прыгарадзе Іраку Садр-Сіці ў часе сутычак з жаўнерамі ЗША забітыя 12 іракцаў. Між тым прэзыдэнт Інданэзіі заклікала неадкладна вызваліць дзьвюх інданэзійскіх жанчынаў, захопленых ў Іраку. Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская армія Іраку», якая ўзяла на сябе адказнасьць за захоп закладніцаў, запатрабавала вызваліць з вязьніцы лідэра іншай экстрэмісцкаяй групоўкі «Джэмаа Ісламія».
XS
SM
MD
LG