Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Надзвычайнае становішча абвешчанае ў Палестынскай аўтаноміі


ГАЗА. Палестынскія ўлады абвесьцілі сёньня надзвычайнае становішча на тэрыторыі аўтаноміі ў адказ на буйную апэрацыю войска ў паласе Газа. Цягам апошніх дзён, у палесе Газа былі забітыя прынамсі 47 палестынцаў і пяцёра ізраільцянаў. Ізраіль заяўляе, што апэрацыя ладзіцца ў адказ на абстрэл ракетамі ізраільскага гораду Сдэрот. Прэм''ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Карэй заявіў: (карэй) «Гэта злачынства і робячы яго Ізраіль падрывае міжнародныя намаганьні ў справе мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў рэгіёне. Гэта сапраўды жахлівае злачынства. Яны бязьлітасна забіваюць на вачох ва ўсяго сьвету і разбураюць нашыя дамы. Нажаль, сусьветная супольнасьць маўчыць». Заявіў палестынскі прэм''ер ды заклікаў міжнародную супольнасьць націснуць на ізраільскі ўрад. У сваю чаргу Дор Голд – дарадца прэм''ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона сказаў: (Голд) “Палестынскія ўлады не выконваюць сваіх абавязкаў што да падтрымкі парадку і забесьпячэньня міру. Таму Ізраіль будзе рабіць усе неабходныя захады, каб не дапусьціць да ракетных абстрэлаў сваёй тэрыторыі”
XS
SM
MD
LG