Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане арыштаваныя 25 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з тэрарыстамі


КАБУЛ. У адным з прыгарадаў ірацкай сталіцы арыштаваныя 25 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з “Аль-Кайдай” і талібамі. Апошнім часам, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Аўганістане, што прызначаныя на 9 кастрычніка, значна павялічылася колькасьць нападаў ваяўнікоў Талібану. Прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня ў Кабуле заявіў: (Афіцэр) “Мы даўно ведалі, што напады цяпер стануць больш частымі – яшчэ раней мы атрымалі адпаведную інфармацыю. Талібы не хаваючыся заяўляюць, што маюць на мэце сарваць выбары. Таму мы гатовыя – іх напады ня будуць для нас нечаканасьцю”. Між тым, віцэ-прэзыдэнт Аўганістану Карым Халілі заклікаў сваіх суайчыньнікаў ўзяць удзел ў прэзыдэнцкіх выбарах. Халілі сказаў, што галасаваньне будзе значным крокам на шляху да міру і стабільнасьці ў краіне.
XS
SM
MD
LG