Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане хаваюць ахвяраў учорашняга замаху ў мячэці


ІСЛАМАБАД. На ўсходзе Пакістану ў горадзе Сіалкот сотні людзей бяруць удзел у пахаваньні ахвяраў учорашняга выбуху ў шыіцкай мячэці. Паводле апошніх дадзеных, там загінулі 30 чалавек, а больш за 50 былі параненыя. Учора, як мяркуецца, замахоўца-самагубца падарваў сябе ў часе набажэнства. У горадзе пачаліся хваляваньні – раз’юшаныя шыіты падпалілі заправачную станцыю і два паліцэйскіх аўтамабілі. Цяпер у горад увайшлі вайсковыя аддзелы. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за замах.
XS
SM
MD
LG