Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына далучылася да мытнага зьвязу 10 краінаў-сябраў Эўразьвязу


АНКАРА. Турэччына далучылася да мытнага зьвязу, у які ўваходзяць 10 краінаў – сябраў Эўрапейскага Зьвязу, улучна з Грэцкай Рэспублікай Кіпр. У Анкары, аднак, падкрэсьліваюць, што гэтае рашэньне ня сьведчыць аб тым, што Турэччына прызнае легітымнасьць грэцкіх кіпрыётаў. Між тым ў бліжэйшыя дні кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу распачне абмяркоўваць пытаньне аб магчымасьці далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу. Адная з умоваў – урэгуляваньне ўсіх спрэчак у справе Кіпру. Грэцкая Рэспубліка Кіпр далучылася да Эўразьвязу сёлета, а турэцкую частку выспы прызнае ў якасьці асобнай дзяржавы толькі Анкара.
XS
SM
MD
LG