Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне тыдня на вуліцах Гомеля: “Шанцаў у апазыцыі мала”


Казімір Яноўскі, Гомель “Ці здолеюць кандыдаты ад апазыцыі патрапіць у парлямэнт?” Гэтае пытаньне гамельчукам задаваў наш карэспандэнт.

(Мужчына: ) “Канешне, не. Паўсюдна выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс. Няма ніякае альтэрнатывы”.

(Студэнт: ) “Можа, толькі адзінкі патрапяць. Пераважна будуць старыя – тыя, хто ўжо быў у гэтым парлямэнце”.

(Жанчына: ) “Шанцы ёсьць. Але калі рэфэрэндум будзе на карысьць Лукашэнкі, то штосьці там перайначыць будзе немагчыма”.

(Хлапец: ) “Не патрапяць. Апазыцыі нідзе ня бачна. Іх туды не прапусьцяць”.

(Хлапец: ) “У нашай краіне апазыцыю пасьпяхова разганяюць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці здолеюць кандыдаты ад апазыцыі патрапіць у парлямэнт?”

(Хлапец: ) “Калі сьвядомасьць народу зьменіцца да лепшага, то вельмі верагодна”.

(Хлапец: ) “Хацелася б, але шанцаў у апазыцыі мала”.

(Дзяўчына: ) “Не патрапяць, таму што – не патрапяць”.

(Мужчына: ) “Не, ня змогуць, бо людзі ня пойдуць галасаваць”.

(Жанчына: ) “Я не гляджу навіны, палітыкай не цікаўлюся”.

(Пэнсіянэр: ) “Іх людзі ня любяць”.

(Хлапец: ) “У каго болей грошай, той і пройдзе ў парлямэнт”.

(Пэнсіянэр: ) “Малаверагодна, бо яны няправільна паводзяць сябе. Што б прэзыдэнт ні зрабіў добрага, яны кажуць, што кепска”.

(Студэнт: ) “Калі б у нашай краіне былі дэмакратычныя парадкі, то апазыцыя прыйшла б у парлямэнт. А так – не”.

(Мужчына: ) “Я лічу, што гэта магчыма. Але гэта будуць тыя людзі, які ня змогуць там нешта зрабіць”.
XS
SM
MD
LG