Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукала прыхільнікаў тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда” ў менскім офісе Свабодных прафсаюзаў


Ігар Карней, Менск 2 кастрычніка ў Менску ў памяшканьні Свабоднага прафсаюзу сталічная міліцыя ўчыніла перапіс прысутных там асобаў. Якраз тут адбыўся каардынацыйны сход лідэраў рэгіянальных суполак арганізацыі салідарнасьці “Айчына”, якая мае быць абвешчаная ў канцы кастрычніка. Болей за сто чалавек патрапілі ў поле зроку міліцыянтаў за тое, што сабраліся пад кіраўніцтвам апазыцыйнага палітыка Сяргея Антончыка.

Напярэдадні па “Першым нацыянальным канале” і “Сталічным тэлебачаньні” трансьляваўся дакумэнтальны фільм рэжысэра Юрыя Азаронка і былога праваабаронцы Яўгена Новікава “Правы чалавека. Позірк у сьвет”. У стужцы Антончык наўпрост вінаваціўся ў сувязях з “Аль-Кайдай” і чачэнскімі сэпаратыстамі.

Сам спадар Антончык патлумачыў такую ўвагу да сваёй пэрсоны актыўнай падрыхтоўкай да зьезду арганізацыі з пакуль што працоўнай назвай “Айчына”, які заплянаваны на 24 кастрычніка і на якім будуць абвешчаныя мэты самай масавай грамадзкай арганізацыі Беларусі – паводле прагнозаў, сябрамі так званай арганізацыі салідарнасьці стануць найменей 200 тысячаў чалавек.

Цяпер спадар Антончык ня выключае, што сьледам за перапісам удзельнікаў сходу некаторыя зь іх могуць атрымаць і выклікі на пэрсанальныя размовы ў аддзяленьні міліцыі ці рэгіянальныя філіі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

На здымку: Сяргей Антончык
XS
SM
MD
LG