Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пухавіцкую суполку “Народнай Грамады” прыйшлі кантралёры


Міхал Стэльмак, Менск Пухавіцкая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” пратэстуе супраць ціску ўладаў, якія дамагаюцца яе ліквідацыі. Сёньня офіс суполкі наведалі кантралёры Менскага аблвыканкаму.

Кантралёры запатрабавалі ад пухавіцкіх сацыял-дэмакратаў партыйныя дакумэнты. Аднак, як паведаміў Радыё Свабода старшыня Цэнтральнай рэвізійнай камісіі БСДП “Народная грамада” Мікалай Усьціменка, у сяброў партыі ўзьнік сумнеў наконт паўнамоцтваў кантралёраў:

(Усьціменка: ) “Яны прывезьлі фальшывы ў літаральным сэнсе гэтага слова нейкі аркуш паперы”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму фальшывы?”

(Усьціменка: ) “Там былі выпраўленыя даты стварэньня гэтага дакумэнта. Ня адпавядалі сапраўднасьці выходныя дадзеныя. Згодна з законам пра палітычныя партыі праверку маюць права праводзіць толькі асобы ў межах сваіх службовых паўнамоцтваў. Мы ж не якія там тэрарысты. Мы – афіцыйная арганізацыя. Паважаная. Самая вялікая ў вобласьці”.

(Карэспандэнт: ) “Як гэтыя людзі сфармулявалі мэту свайго візыту?”

(Усьціменка: ) “А ніяк. Давайце, маўляў, усе паперы. І мы ўбачылі на сталах сьпіс сяброў партыі. У мяне ёсьць інфармацыя, што гэты сьпіс правяраўся ў міліцыі, ці жывуць гэтыя сябры нашай партыі ў Пухавіцкім раёне. Яны шукаюць любую зачэпку, каб прыпыніць Пухавіцкую раённую арганізацыю”.
XS
SM
MD
LG