Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбаты Буш - Кэры


КОРАЛ ГЭЙБЛС. ФЛЁРЫДА. Тут адбыўся першы раўнд тэледэбатаў паміж прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і ягоным галоўным супернікам на будучых выбарах, кандыдатам ад дэмакратычнай партыі Джонам Кэры, у часе якіх абмяркоўваліся пытаньні зьнешняй палітыкі. Сярод іншага, Кэры заявіў, што Буш зрабіў вялікую памылку, калі распачаў вайну ў Іраку. У сваю чаргу Буш сказаў, што Ірак застаецца галоўным полем барацьбы супраць тэрарызму. Кандыдат ад дэмакратычнай партыі заявіў таксама, што трэба больш жорстка размаўляць з Расеяй, дзе прэзыдэнт Пуцін “кантралюе ўсе тэлеканалы, а апазыцыя схаваная ў турму”. Яшчэ адбудуцца два раунды тэледэбатаў, а прэзыдэнцкія выбары ў ЗША прызначаныя на 2 лістапада. Больш падрабязна пра гэтую падзею слухайце сёньня ў нашай праграме
XS
SM
MD
LG