Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апэрацыя ізраільскага войска ў Газе: чарговыя ахвяры


ГАЗА. У паласе Газа сёньня прынамсі трое палестынцаў загінулі, а яшчэ некалькі былі параненыя ў выніку ракетнага ўдару ізраільскага гэлікоптэра. Камандаваньне войска Ізраілю кажа, што ўдар быў нанесены па групе экстрэмістаў ў лягэры Джабалія. Дарадца ізраільскага прэм’ера Арыеля Шарона Дор Голд заявіў: (Голд) “Палестынскія ўлады не выконваюць сваіх абавязкаў што да падтрымкі парадку і забесьпячэньня міру. таму Ізраіль будзе рабіць усе неабходныя захады, каб не дапусьціць да ракетных абстрэлаў сваёй тэрыторыі” Цягам апошніх трох дзён, у выніку апэрацыі ізраільскага войска загінулі больш за 40 палестынцаў. Між тым ізраільскія танкі і аддзелы жаўнераў надалей канцэнтруюцца ў паўночнай частцы паласы Газа. Прадстаўнік палестынскага прэзыдэнта Ясіра Арафата зганіў сёньня захады ізраільцаў ды заклікаў міжнародную супольнасьць умяшацца.
XS
SM
MD
LG