Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады заклікаюць аўганцаў узяць удзел у выбарах


КАБУЛ. Віцэ-прэзыдэнт Аўганістану Карым Халілі заклікаў сёньня сваіх суайчыньнікаў ўзяць удзел ў прэзыдэнцкіх выбарах, што заплянаваныя на 9 кастрычніка. Халілі сказаў, што галасаваньне будзе значным крокам на шляху да міру і стабільнасьці ў краіне. Між тым сёньня ў Пакістане пачалася рэгістрацыя аўганскіх уцекачоў, якія будуць браць удзел у выбарах. Паводле інфармацыі Міжнароднай арганізацыі ў справах міграцыі, яе супрацоўнікі гатовыя зарэгістраваць нават 800 тысячаў уцекачоў.
XS
SM
MD
LG