Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прыпынілі выхад “Рэгіянальных ведамасьцяў”


Ул.інф. На тры месяцы прыпынена дзейнасьць ліцэнзіі на выданьне штотыднёвіка “Рэгіянальныя ведамасьці”. Гэта незалежная газэта выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласьці й мае наклад 4 тысячы асобнікаў.

Міністэрства інфармацыі й друку прад’явіла газэце шэраг прэтэнзіяў. У міністэрстве лічаць, што цяперашняя тэматыка, тэрыторыя распаўсюджаньня, пэрыядычнасьць і мова “Рэгіянальных ведамасьцяў” не адпавядаюць інфармацыі, якая была заяўлена пры рэгістрацыі.

У дэмакратычным асяродзьдзі Горак прычыны прыпыненьня ліцэнзіі лічаць за фармальныя і гавораць пра палітычныя матывы, бо “Рэгіянальныя ведамасьці” выказвалі адрознае ад афіцыйнага гледзішча на палітычную сытуацыю ў краіне — у прыватнасьці, на рэфэрэндум.

• Улады прыпынілі выхад “Рэгіянальнай газэты”, якая мела наклад 10,000 асобнікаў і выходзіла на беларускай мове • Газэта “Народный предприниматель” — чарговая ахвяра Міністэрства інфармацыі
XS
SM
MD
LG