Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газэта “Народный предприниматель” — чарговая ахвяра Міністэрства інфармацыі


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Міністэрства інфармацыі сваім загадам прыпыніла на тры месяцы выхад газэты “Народный предприниматель”, якая вось ужо пяты год выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па ўсёй Беларусі.

Нагодаю для прыпыненьня выхаду газэты сталася афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. Вынесенае яно з тае прычыны, што рэдакцыя не ажыцьцяўляе рассылкі выданьня ў бібліятэкі ды іншыя ўстановы, не паінфармавала міністэрства пра зьмену пэрыядычнасьці выхаду і не паведамляе ў выходных зьветсках пра час подпісу газэты ў друк.

Апроч таго, рэдакцыі, ці не ўпершыню ў гісторыі міністэрства, паставілі ў віну факт выхаду апошняга нумару цалкам па-расейску, тым часам як у рэгістрацыйным пасьведчаньні заяўленая беларуская і расейская мовы. Застаецца толькі дадаць, што газэта выдаецца з 2000 году і дагэтуль папярэджаньняў ня мела. Зрэшты, яе рэдактар Валер Шаўчэнка перакананы ў тым, што выхад газэты прыпынілі з палітычных меркаваньняў. Гаворыць Валер Шаўчэнка:

(Шаўчэнка: ) “Сапраўдная прычына прыпыненьня выхаду газэты відавочная: гэта наша актыўная грамадзянская пазыцыя па абароне дэмакратыі. Наагул, прадпрымальнікі — пратэстны электарат, і ў дадзены момант задача ўладаў гэты электарат любым чынам нэўтралізаваць. Адметны той факт, што дагэтуль ніякіх папярэджаньняў не было, і вось — першае, і адразу спыненьне выхаду газэты. Тым ня менш, чарговы нумар “Народного предпринимателя” выйдзе своечасова, але ў фармаце інфармацыйнага бюлетэню”.

• Улады прыпынілі выхад “Рэгіянальнай газэты”, якая мела наклад 10,000 асобнікаў і выходзіла на беларускай мове • Улады прыпынілі выхад “Рэгіянальных ведамасьцяў”
XS
SM
MD
LG