Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 1 кастрычніка

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Чарговы пленум праўлення Саюза совецкіх пісьменнікаў БССР па прыкладу пленума, праведзенага напярэдадні з’езда, будзе абгаварваць ня толькі творчыя пытанні, але і праблемы гаспадарчага парадку, якія займаюць і хвалююць усю пролетарскую грамадскасць… Торф з’яўляецца асноўным сыр’явым багаццем БССР. Хімічны камбінат, які намечаны пабудовай у БССР, будзе пераапрацоўваць торф. Даследчыя работы ўжо праводзяцца некалькі год і зараз матэрыял у асноўным згрупаваны. Пастаноўка гэтага пытання на пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў несумненна мае першачарговае значэнне”.

“Чырвоная змена”, 1954 год. Паведамленьне ТАСС:

“З 1 кастрычніка 1954 года зніжаюцца тарыфы на праезд у аўтобусах гарадскіх і міжгародніх зносін, а таксама за карыстанне легкавымі і грузавымі таксаматорамі ў сярэднім на 25 працэнтаў і ўводзяцца адзіныя тарыфы на ўказаныя віды перавозак. Новыя паніжаныя тарыфы за праезд у аўтобусах і за карыстанне легкавымі і грузавымі таксаматорамі будуць садзейнічаць стварэнню больш спрыяльных умоў для карыстання насельніцтвам аўтамабільным транспартам”.

“Звязда”, 1964 год:

“Чытач Пётр Паўлавіч Сляпцоў, які жыве ў пасёлку Галошаўка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, просіць растлумачыць, ці залічваецца ў стаж перыяд знаходжання на часова акупіраванай тэрыторыі. Асобам, якія працавалі ў якасці рабочых або служачых да часовай акупацыі ворагам часткі тэрыторыі СССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, знаходжанне на акупіраванай тэрыторыі СССР залічваецца ў агульны працоўны стаж, акрамя выпадкаў, калі яны ва ўказаны перыяд зрабілі злачынства супраць Радзімы. Г.Харытонаў, юрыст”.
XS
SM
MD
LG