Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Шарамет называе рэфэрэндум пасткай для выбаршчыкаў


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд беларускага друку

“Народная Воля” на першай паласе зьмясьціла артыкул “Пад прыцэлам” з нагоды выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі наконт нібыта падрыхтоўкі замаху на ягоную асобу.

Газэта прапануе ўвазе чытачоў артыкул Паўла Шарамета “Пастка, альбо фальсіфікацыя запаволеннага дзеяньня”. Павал Шарамет называе маючы адбыцца рэфэрэндум пасткай для выбаршчыкаў.

Паласа газэты прысьвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Побач зь яе вершам – рэдкія фотаздымкі, які прапанаваў краязнаўца зь вёскі Дзярэчын Пётр Марціноўскі. Ён распавядае пра свае сустрэчы са славутай зямлячкай.

Як жывецца людзям сталага ўзросту ў правінцыі? Карэспандэнт наведаў Івацэвіцкі раён на Берасьцейшчыне. Аўтара ўразіў разбураны мост, па якім бабулі вымушаны рухацца паўзком, каб трапіць на чыгуначны вакзал ці ў царкву.

А мясцовая івацэвіцкая “Газета для Вас” на першай паласе зьмясьціла вялізны матэрыял з фотаздымкамі пра адкрыцьцё дома-музэя Тадэвуша Касьцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына. Ва ўрачыстых мерапрыемствах бралі ўдзел амбасадары ЗША, Польшчы, Францыі, Літвы і шмат замежных журналістаў.

Рэдакцыя газэты перадрукавала артыкул свайго былога карэспандэнта Валерыя Гапеева з “Ивацевичского вестника”, у якім той піша, што людзі абавязаны Аляксандру Лукашэнку ўсім, і таму павінны прыйсьці на рэфэрэндум, каб сказаць: “да”. Калегі Гапеева надрукавалі побач з гэтым артыкулам яшчэ адзін яго артыкул на тэму рэфэрэндуму, які быў надрукаваны ў 1996 годзе, да таго як ён перайшоў у дзяржаўную газэту, і прапанавалі чытачам самім зрабіць высновы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG