Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністар Ізраілю адобрыў вялікамаштабную апэрацыю на поўначы Паласы Газа


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Аріэль Шарон адобрыў вялікамаштабную апэрацыю на поўначы Паласы Газа. Міністар абароны Ізраілю Шаўль Мафаз рэкамэндаваў наступ і рэ-акупацыю поўначы Паласы Газа. Рашэньне прынятае пасьля таго, як учора як найменей 24 палестынцаў і трое ізраільцянаў былі забітыя у паласе Газы, гэта найбольшая колькасьць сьмерцяў цягам аднога дню за апошнія болей як два гады. Раней учора болей за 130 палестынцаў былі параненыя ў выніку рэйду войска Ізраілю ў лягэр Джабалія – рэйд быў наалджаны з мэтай спыненьня ракетных палестынскіх нападаў.
XS
SM
MD
LG