Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наступ у ірацкім горадзе Самара


БАГДАД. Амэрыканскія войскі пачалі наступ на паўстанцаў у ірацкім горадзе Самара. Амэрыканскае камандаваньне не падавала пакуль камэнтароў, але карэспандэнт CNN з месца падзеяў перадала, што пачалася вялікая апэрацыя, магчыма, некалькі тысячаў вайскоўцаў увайшлі у горад. Самара, горад у 100 км на поўнач ад Багдаду, частка гэтак званага суніцкага трохкутніка – адзін з некалькіх гарадоў, якія знаходзяцца часткова пад кантролем паўстанцаў. Учора ў Іраку у выніку шэрагу скаардынаваных выбухаў загінулі як найменей 46 чалавек, большасьць зь іх дзеці, болей за 200 былі параненыя. Тэлеканал аль-Джазіра паведаміў, што у Іраку захопленыя яшчэ дзесяць закладнікаў – у тым ліку дзьве жанчыны з Інданэзіі.
XS
SM
MD
LG