Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне дэмакратычны кандыдат ня можа весьці агітацыю з-за перашкодаў з боку ўлады


Алег Супрунюк, Берасьце Кандыдат ў дэпутаты ў Драгічынскай выбарчай акрузе Сяржук Бахун пазбаўлены магчымасьці весьці паўнавартасную агітацыйную кампанію: дзяржаўная друкарня затрымлівае выпуск ягоных улётак, а ў часе запісу на тэлебачаньні ад спадара Бахуна запатрабавалі выкрасьліць узгадкі пра цэнзуру.

Кіраўнік берасьцейскай арганізацыі “Маладога фронту” Сяржук Бахун вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Драгічыне. 30 верасьня ён запісваў свой тэлевізійны зварот да выбарцаў. Аднак у часе запісу супрацоўнікі тэлебачаньня заявілі, што ў канчатковы варыянт звароту ня ўвойдуць словы спадара Бахуна пра тое, што тэксты выступаў кандыдатаў праходзяць адмысловую праверку.

Адзіным канкурэнтам Сяржука Бахуна ў Драгічынскай акрузе ёсьць цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Здановіч. Лідэр берасьцейскага “Маладога Фронту” лічыць, што кандыдаты ня маюць роўных магчымасьцяў для агітацыі.

(Бахун: ) “У яго ўжо ўсе матэрыялы надрукаваныя, а мне наша абласная друкарня затрымлівае выпуск улётак. Я не магу езьдзіць да людзей, бо ўлёткі не выпусьцілі. Прыватная друкарня мне надрукавала афішы, а ўлёткі я друкаваў у дзяржаўнай абласной друкарні. Яна іх ня выпусьціла, трымае яшчэ”.

Спадар Бахун паведаміў таксама, што пазбаўлены магчымасьці сустракацца з выбарцамі ў навучальных установах Драгічынскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG