Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэледэбаты Джорджа Буша малодшага і Джона Кэры


Сёньня а 4 гадзіне па беларускім часе ў амэрыканскім горадзе Корал-гейбс у штаце Флярыда адбудзецца першы раўнд тэледэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта ЗША. Цяперашні прэзыдэнт рэспубліканец Джордж Буш і кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джон Кэры на працягу паўтары гадзіны будуць абмяркоўваць пытаньні зьнешняй палітыкі. Кандыдаты будуць стаяць на подыюме на сцэне, узьведзенай ў цэнтры баскетбольнай унівэрсытэцкай пляцоўкі. Кожнаму даецца 90 сэкундаў для адказу на пытаньне і 30 сэкундаў для камэнтарыю на выказваньня апанэнта. Чакаецца, што сёньняшні першы раўнд дэбатаў будуць глядзець звыш 50 мільёнаў амэрыканцаў. 8 і 13 кастрычніка адбудуцца наступныя раўнды, якія, аднак, традыцыйна прыцягваюць меншую ўвагу выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG