Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загалоўкі ў расейскай прэсе: “Беларусь рыхтуецца да вайны”


Віталь Цыганкоў, Прага “Беларусь рыхтуецца да вайны” – гэты загаловак “Независимой газеты” адлюстроўвае агульны тон сёньняшніх нумароў расейскай прэсы, у якой камэнтуецца апошні выступ Аляксандра Лукашэнкі на паседжаньні Савету Бясьпекі.

“Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Захаду пасьпяшацца з ухіленьнем прэзыдэнта Беларусі” – іранізуе “Коммерсант”, маючы на ўвазе словы Лукашэнкі, што калі Захад рыхтуе замах на яго, няхай пераходзіць да гэтага пункту адразу.

Калі больш сур’ёзна, то “Коммерсант” сьцьвярджае, што Лукашэнка канчаткова ўзяў курс на канфрантацыю са зьнешнім сьветам і ізаляцыю сваёй краіны.

“Аляксандру Лукашэнка здаецца, што яго хочуць забіць” – такі загаловак дае “Газета” і асабліва выдзяляе словы беларускага прэзыдэнта пра тое, што “аблічча дзяржаўных органаў павінна адпавядаць ваеннаму часу”.

“Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што на яго рыхтуюць замах” – гэта загаловак “Известий”.

І нарэшце, “Русский куръер” дае кароткую цытату Лукашэнкі пад загалоўкам “Кашчэй несьмяротны”.
XS
SM
MD
LG