Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі дэмакратычнага кандыдата


У Гомелі кандыдат у дэпутаты ад АГП Алесю Карніенка не ўдалося разьмясьціць у дзяржаўных друкарнях перадвыбарчыя ўлёткі. На фабрыцы “Палесдрук”, куды ён зьвярнуўся, дырэктарка Ларыса Пратасенка запатрабавала выкрасьліць усе згадкі пра Лукашэнку і аб`яўлены ім рэфэрэндум. Не даспадобы дырэктарцы прыйшліся і некаторыя іншыя месцы ў праграме кандыдата ў парлямэнт. Аднак Алесь Карнеенка адмовіўся ўносіць шматлікія праўкі – і дырэктарка адмовілася друкаваць ягоныя агітацыйныя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG