Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 40 чалавек забітыя ў Іраку


БАГДАД. У адным з паўдзённых раёнаў ірацкай сталіцы выбухнулі тры замінаваныя аўтамабілі – загінулі прынамсі 37 чалавек, у тым ліку і дзеці. Параненыя каля 120 асобаў. Паводле камандаваньня войска ЗША, замахоўцы хацелі зьнішчыць амэрыканскую вайсковую калёну. Раней у заходнім прыгарадзе Багдаду выбухнуў яшчэ адзін замінаваны аўтамабіль – загінулі двое паліцыянтаў і амэрыканскі жаўнер. Паліцыянт, які быў сьведкам выбуху, такім чынам апісаў тое, што адбылося: (паліцыянт) Каля будынку паліцэйскага ўчастку быў вельмі моцны выбух – гэта быў замінаваны аўтамабіль. Шмат хто з маіх калегаў паранены, а сам будынак разваліўся”. Між тым у горадзе Таль-Афар на поўначы Іраку ў выніку аналягічнага выбуху загінулі чацьвёра іракцаў, а 16 – параненыя. Каля Багдаду, у выніку абстрэлу паўстанцамі сілаў кааліцыі, забіты адзін вайсковец ЗША, а яшчэ сем параненыя.
XS
SM
MD
LG