Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Паўночнай Карэі просяць прытулку ў іншых краінах


ШАНХАЙ. КІТАЙ. Група зь дзевяці грамадзянаў Паўночнай Карэі, якія, праўдападобна, маючы на мэце папрасіць палітычны прытулак увайшлі ў Амэрыканскую школу ў Шанхаі, перададзеныя кітайскім уладам. Гэты інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, але ўлады паведамілі пра яго толькі сёньня – праз дзень пасьля таго, які іншая група з 44-х, як мяркуецца, грамадзянаў Паўночнай Карэі, пералезла праз плот ў амбасаду Канады ў Пэкіне. Міністар замежных справаў Кітаю заклікаў сёньня Канаду перадаць уцекачоў кітайскім уладам ды паабяцаў, што да іх паставяцца “паводле прынцыпаў гуманізму”. Кітай мае з Паўночнай Карэяй дамову аб выдачы ўцекачоў, але раней кітайскія ўлады дазвалялі некаторым зь іх праехаць праз сваю тэрыторыю ў Паўдзённую Карэю.
XS
SM
MD
LG