Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня тэледэбаты кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў амэрыканскім горадзе Корал-Гэйблс, што ў штаце Флёрыда, адбудзецца першы раунд тэледэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта ЗША. Кандыдат ад дэмакратаў Джон Кэры і цяперашні прэзыдэнт Джордж Буш, якога рэспубліканская партыя вылучыла на другі тэрмін, будуць паўтары гадзіны абмяркоўваць пытаньні зьнешняй палітыкі. Галоўныя тэмы – Ірак і барацьба з тэрарызмам. Акрамя сёньняшняга, адбудуцца яшчэ два раунды дэбатаў.
XS
SM
MD
LG