Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрпарлямэнту: Калі выбары будуць недэмакратычнымі, я запрапаную не прызнаваць ані парлямэнт, ані прэзыдэнта


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які рыхтуе справаздачу для Эўрапарлямэнту аб сытуацыі ў Беларусі, у эксклюзіўным інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода заявіў, што калі выбары і рэфэрэндум ў Беларусі будуць прызнаныя недэмакратычнымі, ён выступіць з прапановай прызнаць нелегітымнымі і беларускі парлямэнт, і прэзыдэнта.

Гаворыць Януш Анышкевіч.

(Анышкевіч: ) “У такім выпадку я выступлю з прапановай не прызнаваць легітымнымі тыя структуры, якія паўстануць у выніку недэмакратычных выбараў і рэфэрэндуму. Гэта тычыцца і парлямэнту, і прэзыдэнта. Я не кажу пра ізаляцыю беларусаў і Беларусі, а менавіта гэтых структураў. У Эўрапейскім парлямэнце мы будзем увесь час, наколькі хопіць сілаў, займацца беларускім пытаньнем, а сілаў, думаю, хопіць”.

Вось як спадар Анышкевіч пракамэнтаваў намер беларускіх уладаў увесьці забарону на ўезд у Беларусь чыноўнікаў з краінаў Эўразьвязу й ЗША.

(Анышкевіч: ) “На маю думку, Беларусь ужо гэта робіць. Напрыклад такая значная асоба, як амэрыканскі сэнатар Макэйн не атрымаў беларускую візу. Я ўжо не кажу пра адмовы ва ўезьдзе ў Беларусь менш вядомым асобам. Таму калі Беларусь увядзе такую забарону, дык гэта яшчэ раз пакажа, што Беларусь асудзіла сябе на самаізаляцыю. Самаізаляцыю, якая пашкодзіць і Беларусі і Эўропе, але выходзіць з гэтай самаізаляцыі мусіць пачаць сама Беларусь”.

Заявіў нашаму радыё віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які, рыхтуе цяпер справаздачу для Эўрапарлямэнту аб сытуацыі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG