Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ванн Ван Дзіпэн: Гандлёвыя санкцыі ЗША да Белзьнешпрамсэрвіса носяць і палітычны характар


Алеся Сёмуха, Вашынгтон “Гандлёвыя санкцыі ЗША да Белзьнешпрамсэрвіса носяць ня толькі эканамічны, але і відавочна палітычны характар і будуць мець піяраўскі эфэкт” – так пракамэнтаваў сутнасьць санкцыяў прадстаўнік Бюро нераспаўсюджаньня хімічнай, біялягічнай і ракетнай зброі пры Дзярждэпартамэнце ЗША Ванн Ван Дзіпэн. І хоць санкцыі скіраваныя ня супраць усяго ўраду, а толькі адной установы, гэтая ўстанова адназначна названая як дзяржаўная ўстанова Беларусі.

Паводле дакумэнту, санкцыі ўсталяваныя на двухгадовы тэрмін. Дзярждэпартамэнт можа гэты час скараціць, аднак Белзьнешпрамсэрвіс сам мусіць рабіць захады, каб аднавіць свой статус у дачыненьні Дзярждэпартамэнту ЗША. “Мы не займаемся перамовамі з арганізацыямі, якія робяць незаконныя пастаўкі. Калі яны будуць працягваць пастаўкі, мы будзем працягваць санкцыі”, сказаў спадар Ван Дзіпэн.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адмовіўся назваць канкрэтную ролю Белзьнешпрамсэрвісу ў зьдзелках зь Іранам, сказаўшы толькі, што беларуская ўстанова трапіла ў сьпіс таму, што была непасрэдным пастаўшчыком.
XS
SM
MD
LG