Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраныя удары ізраільскіх гэлікоптараў у Газе


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія гэлікоптары нанесьлі сёньня раніцай удары па палестынскім аб’ектам у сэктары Газа. Апэрацыя была адказам на учорашні абстрэл палестынскімі ракетамі ізраільскага гораду Сдэрот, у выніку якога загінулі двое дзяцей, 12 чалавек параненыя. Абстрэл вёўся з сэктару Газа. Адказнасьць за абстрэл узяла на сябе групоўка Хамас. Учора пяць палестынцаў былі забітыя ізраільскімі войскамі цягам рэйду на Заходнім беразе Ярдану й сэктары Газа, 15 – параненыя . У Газу ўвайшлі болей за 100 ізраільскіх танкаў, бульдозэраў й бронетранспартэраў.
XS
SM
MD
LG