Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на базу нямецкіх вайскоўцаў у Афганістане


КАБУЛ. Чацьвёра вайскоўцаў НАТО былі параненыя у выніку ракетнага нападу на поўначы Афганістану у горадзе Кундуз. Прэсавы прадстаўнік міжнародных сілаў для дапамогі усталяваньня бясьпекі у Кабуле паведаміў, што дзьве ракеты былі накіраваныя на базу, дзе разьмяшчаліся нямецкія вайскоўцы. Меней за два тыдні засталося да прэзыдэнцкіх выбараў у Афганістане, якія ваяўнікі Талібану паабяцалі сарваць. Болей за 1000 чалавек былі забітыя у Афганістане ад жніўня летась у выніку нападаў ваяўнікоў Талібану і іх саюзьнікаў, у тым ліку аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG