Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм''ер гатовы размаўляць з захопнікамі Кэна Біглі


ЛЁНДАН. Тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў новы відэёзапіс з брытанскім закладнікам Кенэтам Біглі, які ізноў просіць прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра выканаць патрабаваньні яго захопнікаў і вызваліць ірацкіх жанчынаў, якія знаходзяцца ў вязьніцах. Экстрэмісты з групоўкі “Тахвід-валь-Джыхад”, якія захапілі брытанца два тыдні таму, ужо забілі двух амэрыканскіх заклданікаў, што былі выкрадзеныя разам зь ім. Блэр заявіў учора, што гатовы размаўляць з захопнікамі, калі яны скантактуюцца зь ім, але паўтарыў, што ня сам ня можа ініцыяваць перамовы. Дзьве італьянскія закладніцы, якія былі вызваленыя ў аўторак ў Іраку, вярнуліся на радзіму. Міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні абверг зьвесткі пра тое, што за вызваленьне дзьвюх італьянак быў выпалчаны выкуп -- мільён даляраў. Дагэтуль застаецца невядомым лёс двух францускіх журналістаў, што былі захопленыя ў Іраку ў жніўні.
XS
SM
MD
LG