Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтарвыбаркам дазволіў назіральнікам назіраць за рэфэрэндумам, але АБСЭ адмовілася ад назіраньня


Сёньня Цэнтарвыбаркам дазволіў міжнародным назіральнікам адначасна назіраць і за выбарамі, і за рэфэрэндумам. Паводле тлумачэньня прадстаўніцы ЦВК Надзеі Кісялевай замежныя і міжнародныя назіральнікі, запрошаныя на законных падставах для назіраньня за хадою парлямэнцкіх выбараў, могуць пры жаданьні адначасна назіраць і за правядзеньнем рэфэрэндуму. Тое самае тычыцца і ўнутраных назіральнікаў. Але паводле спадарыні Кісялевай гэты аўтаматычны дазвол тычыцца толькі працы ўчастковых выбарчых камісіяў, бо яны супольныя для выбараў і рэфэрэндуму. На сярэднім ўзроўні выбарамі займаюцца ўчастковыя камісіі, рэфэрэндумам – тэрытарыяльныя. У бліжэйшым часе ЦВК прыме рашэньне аб парадку акрэдытацыі назіральнікаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Аднак паводле ранейшай інфармацыі далёка ня ўсе міжнародныя назіральнікі скарыстаюць магчымасьць падвойнага назіраньня, дадзеную Цэнтарвыбаркамам. Раней прадстаўнікі назіральнікаў АБСЭ, першая група якіх ужо працуе ў Беларусі, заявілі, што ня будуць назіраць за хадой рэфэрэндуму. (Поўны тэкст).
XS
SM
MD
LG