Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ПАРЭ просіць не пускаць Сівакова ў Вугоршчыну


Юры Сьвірко, Менск Як паведамілі са Страсбуру, у сераду старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Пэтэр Шыдэр напісаў ліст Камітэту міністраў Рады Эўропы, у якім заклікаў гэты выканаўчы орган прадухіліць удзел беларускага міністра спорту Юрыя Сівакова ў 10-й канфэрэнцыі эўрапейскіх міністраў спорту, якая пройдзе ў Будапэшце 14–15 кастрычніка.

Прэсавая служба Рады Эўропы нагадвае, што спадар Сівакоў фігуруе ў справаздачы ПАРЭ “Зьніклыя асобы ў Беларусі” як той, хто можа быць уцягнуты ў зьнікненьне апазыцыйных фігураў, і дадае: “На падставе рэзалюцыі ПАРЭ 1371 Эўрапейскі Зьвяз прадухіліў наведваньне спадаром Сіваковым Алімпійскіх гульняў. 27 верасьня Эўразьвяз вырашыў абмежаваць доступ на сваю тэрыторыю тым, хто лічыцца ў справаздачы ПАРЭ ключавымі дзейнымі асобамі, а таксама найперш адказнымі за няздольнасьць распачаць расьсьледаваньне й пакараньне мажлівых злачынстваў”.
XS
SM
MD
LG