Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску згубілася агітацыйная стужка пра Аляксандра Лукашэнку, і вэтэранам давялося глядзець “Анастасію Слуцкую”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Гэтак завяршыўся ўрачысты сход віцебскай вэтэранскай арганізацыі, на якім была аднагалосна ўхваленая ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі пра правядзеньне рэфэрэндуму.

На сход, які ў кінатэатры “Беларусь” праводзіў віцебскі Савет вэтэранаў, былі запрошаныя таксама сябры БРСМу, а ў пачэсны прэзыдыюм трапілі ўсе кандыдаты “ад улады”, якія зьбіраюцца ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах па чатырох віцебскіх акругах. Гэта дзейныя дэпутаты парлямэнту Глеб Іваноў, Аляксандар Гудкоў, Сяргей Сямашка і супрацоўніца Віцебскага аблвыканкаму Зоя Крот.

Кандыдаты выступілі са сваімі праграмнымі абяцаньнямі й выказаліся за правядзеньне рэфэрэндуму. Сябры вэтэранскай арганізацыі, у тым ліку і ейны кіраўнік, спадар Зараўчанскі, які ўваходзіць у склад гарадзкое камісіі па рэфэрэндуме, таксама падтрымалі прапанову Аляксандра Лукашэнкі. Што моладзі, то сябраў БРСМу ў залі аказалася неспадзявана мала, хаця студэнтам ВДУ, да прыкладу, нават дазволілі прапусьціць заняткі дзеля магчымасьці наведаць такую важную ідэалягічную імпрэзу.

Перад пачаткам сходу арганізатары паабяцалі паказаць прысутным кінафільм пра жыцьцё і дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Але напрыканцы, перапрасіўшы за тое, што такога фільма ў Віцебску не знайшлося, паказалі замест агітацыйнай відэастужкі “Анастасію Слуцкую”.
XS
SM
MD
LG