Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: кожнае трэцяе ірацкае дзіцё ва ўзросьце да 5 гадоў харнічна не даядае


БАГДАД. У Ірацкім горадзе Масул выбухнуў замінаваны аўтамабіль - параненыя шасьцёра жаўнераў ЗША і двое іракцаў. У прыгарадзе Багдаду Садр-Сіці працягваюцца сутычкі паміж войскам кааліцыі і паўстанцамі-шыітамі. У выніку ўдараў з паветра, зьнішчаная самаробная ракетная ўстаноўка, якую паўстанцы выкарыстоўвалі для абстрэлу амэрыканскіх аб’ектаў. Між тым у адмысловай справаздачы Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў гаворыцца, што жыцьцё кожнага чацьвертага іракца наўпрост залежыць ад гуманітарнай дапамогі. А два з паловай мільёны чалавек настолькі бедныя, што вымушаныя абменьваць частку атрыманых харчоў яшчэ на нешта больш неабходнае. Экспэрты ААН сьцьвярджаюць, што кожнае трэцяе ірацкае дзіцё ва ўзросьце да 5 гадоў хранічна недаядае.
XS
SM
MD
LG