Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамісі 5 палестынцаў забітыя на Заходнім беразе


ДЖЭНІН. Заходні бераг. Прынамсі пяцёра палестынцаў былі сёньня забітыя калі ізраільскія сілы правялі буйныя апэрацыі на Заходнім беразе і ў паласе Газа. Як паведамляецца, больш за 100 танкаў, бронетранспарцёраў і бульдозэраў ўвайшлі ў лягэр Джамалія на поўначы паласы Газа, адкуль напярэдадні тэрыторыю Ізраілю абстрэльвалі ракетамі. Забітыя трое палестынцаў, у тым ліку і ваяўнік групоўкі Хамас. У Джэніне былі забітыя прынамсі двое палестынцаў , якія ехалі ў таксоўцы, што спрабавала прарвацца ў горад.
XS
SM
MD
LG