Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскі “Мясцовы час”: кансультацыйна-дыягнастычны цэнтар Камчарнобылю ліквідуюць


Падрыхтавала Любоў Лунёва, Менск Агляд беларускага друку

Газэта “Народная Воля” на першай паласе зьмясьціла матэрыял пад загалоўкам “Невыяздныя”. Названыя прозьвішчы асобаў, якім забаронена перасякаць мяжу краінаў Эўразьвязу.

У рубрыцы “Скандал” артыкул пра тое, як забаранілі перадачы драматурга Андрэя Курэйчыка на тэлеканале “Лад”. Драматург бачыць палітычны аспэкт праблемы, а афіцыйны бок з Белтэлерадыёкампаніі галоўнай прычынай называе нізкую якасьць перадачаў.

У газэце надрукавалі адказы міністра аховы здароўя Людмілы Пастаялкі на пытаньні журналістаў “Народнай Волі”. У прыватнасьці, такі адказ: “За бюджэтныя грошы будзеце лячыцца толькі там, куды вас накіруе ваш участковы”.

А пінская газэта “Мясцовы час” друкуе адказы міністра аховы здароўя на пытаньні мясцовых жыхароў, якія яны задавалі па тэлефоне. Калі адна жанчына спытала, чаму ў шпіталі за ўсё трэба плаціць, Людміла Пастаялка папрасіла назваць прозьвішча. Жанчына адказала: “Вы зьедзеце, а мне тут потым жыцьця не дадуць”.

Пад загалоўкам “Мэдыкі піншчыны, аб’ядноўвайцеся!” “Мясцовы час” паведамляе пра ліквідацыю кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтру Камчарнобылю. Замест яго будзе звычайная паліклініка.

Газэта прапануе ўвазе чытачоў артыкул “Гісторыя вучыць” – пра парад пераможцаў 23 верасьня 1939 года ў Пінску з удзелам салдатаў фашысцкай Германіі і Чырвонай арміі.

Вялізны матэрыял прысьвечаны сыну Якуба Коласа Даніле Міцкевічу, які нарадзіўся 30 верасьня 90 гадоў таму ў Пінску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG