Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе зноў узбуджаная крымінальная справа двух непаўнагадовых “зуброўцаў”?


Алесь Дашчынскі, Менск Сьледчыя зноў вярнуліся да крымінальнай справы двух непаўнагадовых актывістаў “Зубра” – Кацярыны Клімко і Максіма Громава. 29 верасьня іх выклікаюць на допыт у Савецкі райаддзел міліцыі.

Некалькі месяцаў таму адносна Клімко й Громава была ўзбуджаная крымінальная справа за тое, што яны напісалі заклік “Свабоду Марынічу!” на адным з прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску. Сябраў “Зубра” зьвінавацілі ў апаганьваньні будынкаў і нанясеньні шкоды маёмасьці.

Потым, па словах адваката Аляксандра Галеева, гэтая справа была спыненая з-за адсутнасьці складу злачынства, бо надпіс “Свабоду Марынічу!” ніяк нельга назваць цынічным. Аднак пасьля гэтая справа патрапіла на праверку ў менскую гарадзкую пракуратуру, і цяпер яе вярнулі ў Савецкі РУУС для правядзеньня пэўных сьледчых дзеяньняў. Навошта сьледчыя ўзгадалі пра гэтую справу – будзе вядома заўтра, пасьля допыту Громава і Клімко. Вось што сказаў з гэтай нагоды адвакат “зуброўцаў” Аляксандар Галіеў:

(Галіеў: ) “Я не магу сказаць, што яна зноў распачынаецца, я гэта расцэньваю так, што пракуратура запатрабавала правесьці яшчэ некалькі сьледчых дзеяньняў. А ці ўзбуджана гэта справа зноў ці не, я гэта сказаць не магу. Я буду ведаць усё дакладна заўтра, а 16 гадзіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG