Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 29 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 29 верасьня

“Наша ніва” на гэтым тыдні 1914 году зьмясьціла такую вось аб’яву: “Друкуецца і скора выйдзе “Беларускі календар” на 1915 год. Календар друкуецца двума асобнымі выданьнямі: рускімі і лацінскімі літэрама, з іншым у кожным тэкстам. Заказы на календар трэба прысылаць загадзя у “Беларускую кнігарню”, Вільня, Завальная, №7. Прыймаюцца ў календар на сходных варунках абвесткі”.

“Беларуская крыніца”, год 1934. Газэта на гэтым тыдні інфармуе: “У нашу рэдакцыю зьявілася адна асоба, пражываючая ў Вільні, з пісьмом ад яе сваяка з Менску, у каторым, між справамі сваяцкімі, напісана і аб арышце камуністычнымі ўладамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У гэтым-жа пісьме гаворыцца, што Я.Коласа з арышту скора звольнілі, а Я.Купала і цяпер сядзіць у Г.П.У. Пры гэтым трэба адцеміць, што з пісьма не відаць, каб аўтар яго цікавіўся палітыкай, але гэныя арышты на столькі галасьлівыя ў Менску, што адбіваюцца сваім рэхам і ў прыватным жыцьці грамадзян. Калі верыць нададзенай у пісьме вестцы, то Я.Купала арыштаваны ўжо другі з чаргі раз”.

Скончым цытатай зь “Вечернего Минска”, які ў 1984 годзе абвяшчае: “Дзяржаўная камісія адзінага часу і эталённых частотаў СССР паведамляе, што з мэтай аблягчэньня ўмоваў адаптацыі насельніцтва краіны да зьмяненьня вылічэньня часу, забесьпячэньня адзінства дат увядзеньня і адмены “летняга” часу з эўрапейскімі краінамі й з улікам зьніжэньня інтэнсіўнасьці працы транспарту ў начны час у далейшым у СССР “летні” час будзе ўводзіцца штогод у апошнюю нядзелю сакавіка ўначы а 2 гадзіне і адмяняцца ў апошнюю нядзелю верасьня а 3 гадзіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG