Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі маладых людзей, якія распаўсюджвалі газэту “Зубр” у магілёўскім Унівэрсітэце імя Куляшова


У Магілёве міліцыянты затрымалі двух “зуброўцаў”. Пра гэта паведаміла арганізацыя руху “Зубр” абласнога цэнтру.

Мікалай Ільін і Яўген Сувораў распаўсюджвалі газэту “Зубр” у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Куляшова. Спачатку маладыя людзі раздавалі газэты студэнтам у аўдыторыях і калідорах унівэрсітэта, а пасьля заканчэньня заняткаў – каля вучэбнага корпусу. На вуліцы іх затрымалі дзьве жанчыны, якія паведамілі, што з”яўляюцца сябрамі камісіі ў справе выхаваньня моладзі, і выклікалі міліцыю.

“Зуброўцаў” даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні – распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў буз выходных дадзеных. Праз дзьве гадзіны маладых людзей адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG