Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдат Лібэральна дэмакратычнай партыі заклікаў віцебскіх выбарцаў галасаваць за кандыдатаў “ад улады”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сяргей Пляшкун заявіў, што адмаўляецца ад далейшага ўдзелу ў выбарах на карысьць супрацоўніцы аблвыканкаму Зоі Крот. Паколькі рэальных галасоў выбарцаў сябар ЛДПБ яшчэ ня мае, то ён зьвярнуўся да сваіх патэнцыйных прыхільнікаў праз гарадзкую газэту “Віцьбічы”, заклікаўшы іх прагаласаваць за кандыдатку “ад улады”.

Сваю пазыцыю спадар Пляшкун аргумэнтаваў тым, што Ліберальна-дэмакратычная партыя, якую ён прадстаўляе, заўжды падтрымлівае дзяржаўную палітыку й праграмы прадзяржаўных кандыдатаў.

Апрача Сяргея Плешкуна, па выбарчых акругах Віцебшчыны балятуюцца яшчэ 4 прадстаўнікі ЛДПБ. Пра сваё жаданьне выйсьці з выбарчае барацьбы яны пакуль што не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG