Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кардынал Беларусі атрымаў ордэн ад Папы Яна Паўла другога і падараваў Папу "Імшал Рымскі" на беларускай мове


ВАТЫКАН. У панядзелак, папа Ян Павал другі ў межах адмысловай аўдыенцыі ў Апостальскай Рэзыдэнцыі ў Кастлгандолфа, уручыў Кардыналу Беларусі Казіміру Сьвёнтку ордэн “Fidei Testis” – “Сьведка веры”. У аўдыенцыі браў удзел таксама канцлер пінскай курыі Станіслаў Паўліна і Апостальскі візытатар для грэка-каталікоў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек. Перад цырымоніяй уручэньня ордэну, кардынал Сьвёнтэк перадаў Папу новы поўны “Імшал рымскі”, у перакладзе на беларускую мову. Гэтае выданьне ёсьць важным крокам на шляху да ўвядзеньня беларускай мовы ў літургічнае жыцьцё Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG