Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі працягвае адхіляць скаргі незарэгістраваных кандыдатаў


Уладзімер Глод, Менск 28 верасьня сьпіс тых, чые пазовы Вярхоўны суд не задаволіў, папоўніўся дзейнымі дэпутатамі Надзеяй Цыркун, Юрыем Марозавым, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад дэпутацкай групы “Рэспубліка”, дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Вячаславам Герасіменкам, які ў 1996 годзе падпісаў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку, актывістам Партыі камуністаў Беларускай Аляксандрам Кухтам ды іншымі.

Вярхоўны суд не задаволіў скаргаў і іншых вядомых асобаў — Уладзімера Ганчарыка, Сяргея Скрабца, Леаніда Сініцына. Дэпутатка Віцебскага гарадзкога савету Вольга Карач, скаргу якой Вярхоўны суд таксама адхіліў 28 верасьня, лічыць, што вышэйшы судовы орган ня стаў глыбока й дэталёва разьбірацца ў яе справе:

(Карач: ) “Гэта ўсё проста сьмешна. Прадстаўніца дэпартамэнту юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму нават не магла прывесьці ніводнага факту. Усе факты былі высмактаныя з пальца. Мы так і не пабачылі загаду аб ліквідацыі Праўдзінскай першаснай партыйнай арганізацыі. Ніхто яго ня бачыў — ні ЦВК, ні акруговая выбарчая камісія, ні Віцебскія гарадзкая і абласная арганізацыі “Народнай грамады”, Цэнтральны камітэт партыі, ніхто ня бачыў”.

Паводле закону рашэньне Вярхоўнага суду — канчатковае. Аўтарам пазоваў у Вярхоўны суд раней было адмоўлена ў рэгістрацыі акруговымі камісіямі, не задаволіў іх скаргаў і Цэнтарвыбаркам.
XS
SM
MD
LG